Вялікая Айчынная вайна

УА “Бабінавіцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа”


Выканаў вучань 11’ класа

Бабінавіцкай ДССШ

Багдановіч Андрэй

2009 год

Змест

Уводзіны……………………………………………………………..3 – 5

1. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі ………………6 – 14

2. Гісторыя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны …………………15 – 19

3. Спіс літаратуры ……………………………………………………20

Уводз

i

ны

Вялікая Айчынная вайна – 1941 – 1945 года – вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць фашыцкай Германіі, яе саюзнікаў і частка другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.). Працягвалася з 22.06.1941 г. да 09.05.1945 г.; на тэрыторыі Беларусі – з 22.06.1941 г. да 28.07.1944 г. вяліся сродкамі ваеннай, эканамічнай і палітычнай, ідэалагічнай барацьбы. Германія выставіла супраць СССР 153 дывізіі, яе саюзнікі (Італія, Румынія, Венгрыя і Фінляндыя) – 37 дывізій: іх падтрымлівалі 4 флаты, усяго 5,5 млн. чалавек, 47,2 тыс. гармат і мінамётаў, 192 баявыя караблі.

На Беларусі гітлераўцы планавалі знішчыць 75% насельніцтва. Напярэдадні вайны ў БССР было 10 абласцей, 188 раёнаў, яе тэрыторыя прыкладна 225,7 тыс. км2

, насельніцтва 22.06.1941г. – 10 млн. 528 тыс. чалавек. Эканоміка БССР развівалася як састаўная частка эканомікі ўсёй Савецкай краіны.

Падрыхтоўку да вайны супраць СССР гітлераўцы пачалі задоўга да захопу ўлады ў Германіі (1933г.). З прыходам нацыстаў да ўлады ўсё жыццё было падпарадкавана падрыхтоўцы і развязванню агрэсіўных войнаў. У 1939 – 1941 гг. Германія захапіла амаль усе краіны Заходняй Еўропы і паставіла іх эканамічныя і ваенныя рэсурсы на службу сваім агрэсіўным мэтам.

Вялікія страты абароназдольнасці краіны нанесены сталінскімі рэпрэсіямі супраць ваенных кадраў. Толькі ў 1937 – 1938 гг. было рэпрэсіравана больш за 40 тыс. камандзіраў чырвонай арміі. Грубай памылкай Сталіна было перакананасць, што гітлераўцы ў вайне з СССР будуць імкнуцца ў першую чаргу авалодаць Украінай і Данецкім басейнам. У сувязі з гэтым Генеральным штабам у аператыўным плане вайны былі стратэгічныя памылкі.

Другая сусветная вайна, у час якой праходзіла аб’яднанне заходніх беларускіх зямель з усходнімі, змяніла ход гістарычных падзей. У адпаведнасці з дадатковым сакрэтным пратаколам, які быў прыкладзены да савецка-германскага панта аб ненападзе 23 жніўня 1933 г., германскія войскі не павінны былі перасякаць устаноўленую мяжу на выпадак ваеннага канфлікту Германіі з Польшчай. Яна праходзіла па лініі рэк Нарач, Вісла, Сож.

У час германа-польскай вайны 1939 г. савецкае кіраўніцтва заняло пазіцыю чакання. Масква дала зразумець, што для яе размова можа ісці толькі аб заходніх раёнах Беларусі і Украіны. Адначасова у СССР ішла апрацоўка грамадскай думкі і вяліся ваенныя прыгатаванні. Ужо 6 верасня быў праведзены частковы прызыў запасных, 11 верасня быў загад Наркома абароны К. Варашылава аб утварэнні Беларускага і Украінскага франтоў.

Ва ўмовах, калі амаль усе жыццяважныя цэнтры Польшчы былі заняты нямецкімі войнамі (14 верасня г. Брэст, 15 верасня заняты Беласток і пад пагрозай апынуўся Львоў), 16 верасня былі апублікаваны пастановы ваенных саветаў Беларускіх і Украінcкіх франтоў. Задача пакласці канец прыгнёту працоўных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, прадаставіць поўную бяспеку працоўным гэтых абласцей.

У 16 гадзін таго ж дня ў часцях Чырвонай Арміі пачалі зачытваць загад аб выступленні ў вызваленчы паход на Захад. Савецкім войскам забаранялася бамбіць і абстрэльваць з гармат населеныя пункты Заходняй Беларусі. Патрабаванне лаяльна адносіцца да польскіх ваеннаслужачых, калі яны не будуць аказваць узброенага супраціўлення. Беларускі фронт налічваў 200,8 тыс. салдат і афіцэраў.

Адмоўна была ўспрынята ў заходнебеларускім грамадстве перадача Вільні і Віленскай вобласці ў складзе Віленска-Трокскага, часткі тэрыторыі Свяшчэнскага і Браслаўскага паветаў Літве, ў адпаведнасці з дагаворам СССР і Літвы 10 кастрычніка 1939 года.

Культ асобы Сталіна, атмасфера падазронасці і татальнага недаверу асабліва праявіліся ў дэпартацыях, што закранулі выключна асоб польскай нацыянальнасці. Пачатак дэпартацыі быў пакладзены сакрэтнай пастановай СНК СССР 5 снежня 1939 года аб высяленні з заходніх абласцей Беларусі і Украіны асаднікаў і работнікаў лясной аховы.

30 верасня 1939 года былі арыштаваны Луцкевіч, дэпутат сейма Самойла, сенатар Багдановіч, старшыня прэзідыума БНА Пазняк, Станкевіч.

Польскія рэпрэсіі наклалі свой адмоўны адбітак на аб’яднаўчы працэс беларускага народа пасля верасня 1939 года.

Так як тэма творчай работы “Вялікая Айчынная вайна ва ўдзячнай памяці беларускага народа”, такім чынам я больш дасканала даследваў пытанне аб падпольным і партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі.

Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі

У лясах былі закладзены базы зброі, боепрыпасаў, амуніцыі, харчавання. Спецыяльна падрыхтаваныя людзі прайшлі курс навучання у закрытых школах, былі прызначаны камадзіры, укамплектаваны маштабы кожнага атрада, спланаваны спецыяльныя аперацыі, каб адрэзаць варожьы войскі ад крыніц ix забеспячэння. Аднак пазней гэтыя базы былі расцэнены як падрыхтоўка дыверсійных груп з мэтай звяржэння савецкай улады. У канцы 1930-х гадоў такія партызанскія атрады былі расфарміраваны, а ixбазы ліквідаваны.

У напружаных абставінах прыфрантавой і франтавой паласы, у якую трапіла Беларусь у першыя месяцы вайны, камуністычная партыя узяла на сябе функцыі арганізацыі барацьбы з ворагам.

Цэнтральны iабласныя камітэты КП(б)Б падабралі і накіравалі у тыл праціўніка для арганізацыі барацьбы 1215 камуністаў. Усяго на акупіраванай тэрыторыі летам 1941 было пакінута 8 тыс. камуністаў. У час акупацыі на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 203 падпольныя партыйныя органы. Сакратары абкомаў узначальвалі партызанскія злучэнні.

Ужо на 5-ы дзень вайны ўтварыўся першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам В.З.Каржа. Спачатку ён дзейнічаў як знішчальны, вёў абарончыя баі за Пінск, потым перайшоў да партызанскіх формаў барацьбы.

Адны партызанскія атрады ствараліся партыйнымі камітэтамі на месцах, другія засылаліся з-за лініі фронту. Фарміравалі партызанскія атрады i ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне. Развіццю партызанскага руху на Беларусіспрыялі беззаконне i свавольствы акупантаў. Сярод актыўных удзельнікаў барацьбы быліi тыя, хто не ўваходзіў у склад партызанскіх атрадаў. Жыхары вёсак забяспечвалі партызан харчаваннем, адзеннем, вялі разведку, дапамагалі выводзіць са строю шашэйныя i чыгуначныя камунікацыі, парушалі лініі сувязі. Прадстаўнікі больш як 70 нацыянальнасцей i народнасцей СССР змагаліся з фашыстамі на тэрыторыі акупіраванай Беларусі.

Ужо ў канцы 1-га пачатку 2-га тыдня вайны ў рэспубліцыпачалі фарміравацца групы i атрады для змагання ў тыле ворага. Да 25 ліпеня 1941 годана Беларусі было сфарміравана больш за 100 атрадаў i груп, якія налічвалі 2644 чалавек 88 з іх накіраваны за лініі фронту на захопленыя ворагам тэрыторыю. Адным з першых быў Суражскі атрад у Віцебскай вобласціпад кіраўніцтвам дырэктара кардоннай фабрыкi ў рабочым пасёлку Пудаць М.Ф. Шмырова. Толькі ў жніўні – верасні гэты атрад разграміў шэраг варожых гарнізонаў, падарваў некалькі чыгуначных і шашэйных мастоў. На Палесci значныя ўдары па ворагу наносіў партызанскі атрад «Чырвоны Kacтрычнік», які ўзначальваў Ц. П. Бумажкоў, а потым Ф.І. Паўлоўскі. Ім першым з партызан у жніўні 1941 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да пачатку 1942 г., пa няпоўных звестках на Беларусідзейшчала 99 атрадаў i амаль столькі ж партызанскіх груп. На развіццё ўсенароднай бацьбы ў тыле ворага ўплывалі поспехі Чырвонай Арміі. Рэйкавая вайна, глыбокія рэйды па тылах праціўніка, адчувальныя ўдары па гарнізонах, пастаянная разведка, актыўнае ўзаемадзеянне з воінамі-франтавікамі былі асноўнымі метадамі іх барацьбы.

Толькі са жніўня 1941 на чэрвень 1942 г.,паводле данных гітлераўскай адміністрацыі, на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь партызаны здзейснілі 176 нападаў на гарнізоны, апорныя iіншыя пункты акупантаў. Да канца 1942 г. яны знiшчылі больш за l00 тыс. гітлераўцаў, разграмілі 24 штабы вайсковых часцей i злучэнняў, падбілі 398 танкаў i бронемашын, 181 самалёт, падарвалі больш як 5 тыс. aўтамашын.

У маi 1942 г. для цэнтралізацыі кіраўніцтва партызанскім рухам пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П. К. Панамарэнкам. У верасні 1942 г. утвораны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з П.З. Калiніным. 3 мэтай каардынацыі дзеянняў партызан з caвецкімi войскамі, паляпшэня аператыўнага кіраўніцтва БШПР стварыўаператыуныя групы,якія былі накіраваны ў ваенныясаветы ўcix тpox Беларускіхі 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Гэта даломагчымасць партызанам лепшулічваць інтарэсы Чырвонай Арміі. Дзякуючы дзейнасці БШПР значна палепшылася арганізацыя ўзбраення партызан, забеспячэнне ix сродкамі сувязі, боепрыпасамi, больш дакладнымі сталі каардынацыя і ўзаемадзеянне з часцяміЧырвонайАрміі.

Да 1943 г. супраціўленне гiтлераўскім захопнікам на акупіраванай тэрыторыі Беларуci набыло ўсенародны paзмах, перетварылася ў фактар буйнога ваенна-стратэгічнага і палітычнага значэння.

Фронт патрабаваў ад гітлераўцаў новых папаўненняў, а яны вымушаны былі трымаць на акупіравай тэрыторыі вялікую колькасць войскаў для барацьбы з партызанамі, падаўлення супраціўлення насельнщтва, аховы камунікацый. Акупанты намагаліся вывесці свае кадравыя часці з-пад удараў партызан і замяніць іх вайсковымі часцямі, сфарміраванымі з ваеннапалонных i мясцовага насельніцтва. Абапіраючыся на здраднікаў, запалохваючы людзей, яны фарміравалі асобныя рускія, украінскія, татарскія, літоўскія і інш. батальёны, намагаючыся такім чынам распаліць нацыянальную варожасць паміж народамі СССР.

На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы сфарміравалі «Рускую народную нацыянальную армію», якая потым называлася «Руская вызваленчая армія», асобныя батальёны пад назвай «Дняпро» i «Бярэзіна», беларускі корпус самаабароны, украінскія, літоўскія, латышскія батальёны, татарскі легіён, казацкія часці. Адначасова з гэтымі фарміраваннямі былі арганізаваны асобныя атрады службы аховы парадку, паліцэйскія гарнізоны, створаныя з актыўных антысавецкіх элементаў.

Цэнтральны штаб партызанскага руху ў дырэктыве «Аб метадах барацьбы з контррэвалюцыйнымі фарміраваннямі на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі» ад 9 ліпеня 1943 г. заклікаў партызан выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для разлажэння гэтых фарміраванняў. Не даючы спуску здраднікам, партызаны імкнуліся прыцягваць на свой бок тых, хто з-за страху ці падману апынуўся на службе ў акупантаў. Пры гэтым значная ўвага аддавалася палітычнай рабоце сярод насельніцтва па выкрыцці прапагандыворага, зрыве мабілізацыі насельніцтва ў варожыя фарміраванні.

У складзе ЦШПР было створана Палітычнаеўпраўленне. Пачалося выданне «Блакнота агітатара-партызана». У савецкім тыле вялася падрыхтоўка прапагандыскіх кадраў для работы на акупіраванай тэрыторыі. На акупipaванай тэрыторыі распаўсюджвалісяперыядычныя выданні, якія выпускалі партызаныi падпольшчыкі. Усяго за гады вайны на акупіраванай тэрыторыіБеларусі друкарскім спосабам з дапамогай прасцейшай размнажальнай тэхнікі выдавалася 170 газет. Ідэалагічная работа ў час вайны ўмацоўвалa веру насельніцтва ў свае сілы, натхняла змагароў на подзвігі ў імя абароны сваей Айчыны. Савецкая прапаганда аказвала значны ўплыў на жыхароў рэспублікі, умацоўвала ix упэўненасць у разгроме ворага.

Станоўча ўздзейнiчала на pocт маральна-баявога духу людзей прапаганда перамог Чырвонай Арми пад Сталiнградам i Курскам.

Вялiкая ўвага ў iдэалагiчнай рабоце аддавалася выкрыццю сутнасцi нацысцкай iдэалогii,iлжывасцi прапаганды працiўнiка. Значную ролю адыгрывала друкаваная прапаганда. Павялiчылася колькасць выданняў, якiя паступалi на Беларусь з-за лiнii фронту. Пашыралася сетка падпольных друкарняў, павялiчыўся тыраж лiстовак i газет.

У населеных пунктах патрыёты, рызыкуючы жыццём, вялі агітацыю і прапаганду.Пад уздзеяннем палiтычнай прапаганды iагiтацыiўзмацнiлiся антыфашысцкiя нacтpoi сярод нямецкiх ваеннаслужачых. Часта да партызан пераходзiлi салдаты i афiцэры славацкiх, румынскiх, венгерскiх часцей.

Значны ўклад у развiццё барацьбы супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў зрабiлi пасланцы Вялiкай зямлi. На працягу 1943 г. у Рэспублiку з-за лiнii фронту прыслана 13 атрадаўi арганiзатарскiх i дыверсiйных группагульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек.

У 1943 г. толькiў атрады, якiя мелi сувязь, з БШПР,уступiла 96 тыс. чалавек, агульная колькасць партызан на Беларусi дасягнула153 488 чалавек. Павялiчваліся i скрытыя партызанскiя рэзервы. Ix колькасць вырасла ў параўнаннi з лiстападам 1942 г. у 5 разоў. Яны адыгрывалi важную ролю ва ўзмацненнi сувязей партызан з шырокiмi слаямi насельнiцтва. Скрытыя рэзервы былi важнай, алене адзiнай крынiцай папаўнення партызанскiх фармiраванняў. Па сутнасцiўвесь белаpycкi народ быў рэзервам партызанскагафронту.

Непарыўная сувязь партызан з насельнiцтвамасаблiва моцна адчувалася ўпартызанскiхзонах. Першая такая зона ўзнiкла восенню 1941 г. да восенi 1943 г. Партызаны стварылі ікантралявалiбольш за 12 зон, што складала 108 тыс. км – каля 60% акупiраванай тэрыторыiБеларусi. На вызваленай тэрыторыi размяшчалiся абласныя, мiжраённыя i раённыя камiтэты партыi, функцыяніравалi органы савецкай улады, каардынавалася ўсё ваенна-палiтычнае i гаспадарчае жыцце, падтрымлiвалася ўстойлiвая сувязь з Вялiкай зямлёй. Партызанскiя зоны былi цэнтрам планамерных iўзгодненых дзеянняў партызан i насельтцтва. Iх утварэнне азначала поўную нежыццяздольнасць гiтлераускага, «новага парадку», беспадстаунаспь спадзяванняў фашысцкiх вярхоў на «уцiхамiранне» aкупiраванай тэрыторыi Беларусi. З сярэдзiны1942 г. пашырылася перасяленне мiрных жыхароу ў лясныя лагеры пад ахову партызан.

Удругiперыяд Вялiкай Айчыннай вайны, калiўтыле ворага склалася велiзарная армiя партызан, ix барацьба дасягнула асаблiва шырокага размаху. Страта акупантамi заваяваных тэрыторый i людзей, збpoi, тэхнiкi,магчымасць уплываць на пэўныя групы насельнiцтва, дыскамфортны стан войскаў (салдаты заўседы адчувалi страх – працiўнiк усюды, невядома, адкуль прыляцiць куля), адчуванне непазбежнасцi краху — такiя сведчаннiштодзённа фiксавалiся ў штабах германскага вермахта. Пра вынiковасць партызанскай вайны сведчаць ацэнкiў загадах аб мерах бяспекi войскаў камандавання 2-й нямецкай армii ад 2 верасня 1943 г. Большасць раёнаў кантралюецца бандами. Дарогi часта аказваюцца замiнiраванымi, а маcты — спаленымi цiўзарванымi. Бургамiстры, старасты ў большасцiабо забiты, або перайшлi на бoк бандаў. Насельнiцтва ў большасцi выпадкаў, нават там, дзе размешчаны шматлiкiя вайсковыя часцi, праяўляе варожасць.Маюць месца ўзрвы, мiнiраваннедарог i да т.п. Пра рэгулярную дастаўку прадуктаў харчавання да месца размяшчэння часцей не даводзщца iдумаць. Працоўную сiлу можна знайсцi толькi прымусовым шляхам.Вымушаныя прызнаннi працiўнiка – пераканаўчае пацвярджэнне эфектыўнасцi народных формаў барацьбы з ворагам.

У барацьбе з партызанамi акупанты iшлiна ўсё. У Мiнску, Бабруйску i Слуцку працавалiшколы па падрыхтоўцы шпiёнаў. Гестапа стварыла сетку абласных i раённых рэзедэнтур, якiмi кiраваў асобы нямецкi штаб«Зондэрштаб» размешчаны ў Варшаве. У задачу штаба i яго рэзiдэнтуры ўваходзiла: збор звестак пра партызан, стварэнне атрадаў, якiя б дзейнічалiпад выглядам партызанскiх, засылка ў атрады шпiёнаў, выяўленне людзей, звязаных з партызанамi. Адначасова гэты штаб рыхтаваў шпiёнаў для накiравання ixу савецкi тыл.

Праз разгорнутую сетку гестапа, жандармерыi, паліцыю акупацыйныя службы гiтлераўцаў выяўлялi людзей, якiя дапамагалi партызанам харчаваннем, адзеннем, зборам боепрыпасаў. У спiсы ўключалiся нават 15-гадовыя падлеткi, сваякi якiх былiў партызанах камандзiрамiцi палiтработнiкамiў Чырвонай Apмii. Taкix людзей фашысты адпралялiў канцэнтрацыйныя лагеры, прымушалiтам працаваць, мнoгix расстрэльвалi.

Аднак нi пакаранне смерцю, нi карныя экспедыцыi, hiадмiнicтрацыйныя iпрапагандысцкiя меры не дапамагалi зламаць волю людзей да супрацiўлення. Ужо ў кастрычнiку — снежнi 1941 г. у германскiх дакументах адзначауся масавы характар супрацiўлення i паўсюдная падтрымка насельнiцтвам парты­зан.

У 1943 г. германская армiя i акупацыйныя ўлады прызналi карэнны пералом у ваенна — палiтычных абставiнах. Гiтлераўцы страцiлi на Беларусi становiшча гаспадароў. Прычыны гэтага яны тлумачылi разгортваннем «небывалай наступальнай актыўнасцi партызан, якiяпры цвёрдым ваенным камандаваннii цэнтралiзацыi кiраўнiцтва, сталi здольнымiўсё больш паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы i праводзiць маштабныя аперацыi».

Нельга недаацэньваць уплыву партызанскага руху на ход вайны ў цэлым. Длябарацьбы з партызанамiгiтлераўцы вымушаны былi адцягваць з фронту значныя сiлы. Зiмой 1943—1944 г.

супраць беларускiх партызан дзейнiчала 18 фашысцкiх дывiзiй, а таксама асобныя часцi, якiя накiроўвалiся на фронт. Але ворагу так i не ўдалося знiшчыць нiводнага атрада, нiводнай брыгады. Спалучаючы тактыку ўпартай барацьбы з умелым манеўрыраваннем i нечаканымiўдарамi партызаны ўтрымлiвалiў сваiх руках iнiцыятыву да поўнага вызвалення тэрыторыi рэспублiкiад акупантаў. Да таго ж, асобныя аперацыi партызан, напрыклад «Рэйкавая вайна», аказалiнепасрэднае ўздзеянне на становiшча спраў на фронце. На ўсiх чыгуначных лiнiях учынялicя дыверсii. Iнтэнсiўныя ўдары наносiлiсяпа найбольш важных чыгуначных пуцях, асаблiва на магiстралях Мiнск – Барысаў – Орша — Смаленск, Мiнск – Бабруйск — Го­мель – Чарнiгаў, па якiх забяспечвалiся варожыя войскi групы армii «Цэнтр».

Беларускiя партызаны за адну толькi ноч на 3 жнiуня 1943 г. падарвалi 42 тыс. рэек. У наступныя днi яны працягвалiнаносiць уда­ры па варожых камунiкацыях. У вынiку да cярэдзiны верасня 1943 г. было сапсавана 121тыс. рэек. «Рэйкавая вайна» на Беларусi праводзiлася ў тры этапы.

Першы этап пачаўся 3 жнiуня1943 г. у час наступлення Чырвонай Армii пад Курскам i працягваўся да 15 верасня. Другi працягваўся з 19 верасня да пачатку лiстапада 1943 г. За гэты час было падарвана больш за 90 тыс. рэек, больш за 1 тыс. эшалонаўпpацiўнiкa. Трэцiэтап «рэйкавай вайны» звязаны з аперацыяй у 1944 г. Ён пачаўся 20 чэрвеня i працягваўся да поунага вызвалення Беларусi. 3агэты час было падарвана 61 тыс. рэек.

Адначасова з баявой i дыверсiйнай дзейнасцю партызаны пастаянна вялi разведку ўтыле ворага, iм дапамагалi дзесяткi тысячпатрыётаў. Разведвальная служба беларускiх партызан забяспечвала камандаванне Чырвонай Армiiзвесткамi пра становiшча ў тылепрацiўнiка, пра яго планы, своечасова выкрывала i абясшкоджвала шпiёнаў i дыверсантаў.

Важную ролю ўбарацьбе з акупантамi адыгрывала дзейнасць падпольшчыкаў. Тэрытарыяльнае падполле, якое дзейнiчала непасрэдна ў лагеры працiўнiка, праводзiла шырокую масава-палiтычную работу, учыняла дыверсiiў гарнiзонах, на ваенных iпрамысловых аб’ектах, паўсюдна зрывала ваенна-палiтычныя мерапрыемствы акупантаў. У 1942 г. толькiў Мiнску барацьбу з захопнiкамi вялi больш за 100 падпольных арганiзацый iгруп, у якiх налiчвалася больш за 6900 чалавек. У горадзе дзейнічалi сотнi патрыётаў, якiя не ўваходзiлiў арганiзацыi. Паводле нямецкiх звестак, падпольшчыкi знiшчылi 1600 нямецкiх афiцэраў, чыноўнiкау iix стаўленiкаў, правялi больш за 1500 баявых аперацый. 3aгepaiзм i мужнасць ўбарацьбе супраць акупантаў Мiнску нададзена ганаровае званне Горад-герой.

У першы год свайго iснавання падполле стваралася ў асноўным па iнiцыятыве «знiзу» у 1941—1942 гг. падполле, не маючы вопыту, падрыхтаваных кадраў, несла значныя страты. Да 1943 г. БШПР наладзiў неабходныя кантакты з падполлем. 3 2-й паловы 1943 г. падполле дзейнiчала практычна на ўciх акупiраваных тэрыторыях рэспублiкi. Падпольшчыкi вялi дыверсiйную работу, забяспечвалi партызан акупацыйнымi дакументамi, распаўсюджвалi зводкi Саўiнфарм — бюро сярод насельнiцтва, выпускалi лiстоўкi. Мужна, кожны дзень рызыкуючы жыццём, змагалiся з ворагам падпольшчыкi Гомеля, Магiлёва, Вiцебска, Оршы, Бабруйска, Брэстa, Лiды, Пiнска iiнш. гарадоўi населеных пунктаў Беларусi- усяго больш за 70 тыс. чалавек.

У вераснi1943 г. Чырвоная Армiя ступiла на тэрыторыю Беларусii да пачатку 1944 г. вызвалiла ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў каля 40 раёнау. Пры ажыццяўленнi наступальных аперацый савецкае камандаванне ўлiчвала наяўнасць буйных баяздольных партызанскiх аб’яднанняўi разгалiнаванай сеткай падполля.

Ранiцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася адна з найбуйнейшых бiтваў Вялiкай Айчыннай вайны – Беларуская наступальная аперацыя.

У ходзе вызвалення рэспублiкi вайсковыя злучэннii часцi Чырвонай Армii цесна ўзаемадзейнiчалi з партызанскiмi фармiраваннямi.3 дапамогай партызан асобныя часцi Чырвонай Армii заходзiлiў тыл працiўнiка, здзяйснялi глыбокiя абходныя манеўры icумеснымi раптоўнымiўдарамi вызвалялi населенныя пункты. За некалькi дзён да аперацыi «Баграцiен» партызаны правялi шэраг аперацый, у вынiку якiх быу фактычна паралiзаваны варожы тыл.

За тры гады вайны партызаны Беларусi знiшчылii паранiлiў тыле ворага больш за 500 тыс. гiтлераўцаў iiх памагатых, падарвалii пусцiлi пад адхон 11 128 тыс. эшалонаў, 34 бронепаязды, разграмiлi 948 штабоў i гарнiзонаў, падарвалii знiшчылi 18,7 тыс. аўтамашын, 1355 танкаў i бронемашын, збiлii спалiлi на аэрадромах 305 самалетаў, знiшчылi 438 гармат, 939 варожых складоў, 278 мiнаметаў, 1874 куляметы, больш за 20 тыс. вiнтовак iаўтаматаў. Страты партызан склалi 44 791 чалавек.

Цяжкi быў шлях да перамогi, але народ вытрымаўi перамог. Барацьба на фронце, супрацiўленне гiтлераўскiм захопнiкам на акупiраванай тэрыторыi прнялiўсенародны размах, ператварылiся ў фактар буйнога ваенна – стратэгiчнага i палiтычнага значэння. Усенародная барацьба ў тыле ворага на Беларусi развiвалася ў агранiчанай сувязii цесным ўзаемадзеяннi з баявымi аперацыямi Чырвонай Армii. Фашызм быў пераможаны ў вынiку аб’яднаных намаганняў савецкiх людзей, краiн антыгiтлераўскай каалiцыi. Усяго на франтах Вялiкай Айчыннай вайны змагалася 1 млн. 300 тыс. беларусаў, якiя абаранялi не толькi сваю краiну, але i народы Еўропы.

Подзвіг беларускага народа – гэта подзвіг кожнага простага салдата, таму я даследаваў гісторыю свайго дзеда-ветэрана Вялікай Айчынай вайны Багдановiч Валянцiн Мiкiтавiч.

Гісторыя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны

Багданов

i

ч Валянц

i

н

М

i

к

i

тав

i

ч

– ветэран Вялiкай Айчыннай вайны

вул. Зарэчная, д.2 в.Бабінавiчы,Лёзненскi раён, Вiцебскаявобласць

Узнагар

од

ы:

Ордэн Айчыннай вайны другой ступенi

Медаль «За вызваленне Варшавы» Медаль «За ўзяцце Берлiна»

Медаль ЖукаваЮбiлейныя медалi (11 медалёў)

Медаль «Ветэран працы»Медаль «За адвагу»

Медаль «За перамогу надГерманiяй»

«Пад тысячамi абелiскаў па ўсёй беларускай зямлi вечным сном спяць мiльёны тых, хто не вярнуўся з вайны. Iпакуль б’юцца нашы сэрцы, мы не маем права ў паўсядзённых радасцях iклопатах забыць пра ixподзвiг.

Нiзка схiляем галовы перад памяццю герояў, якiя зрабiлiўсё для нашай свабоды, шчасця iсветлай будучынi. Гэта памяць клiча нас, сыноў, унукаўiпраўнукаў адважных байцоў, быць дастойнымiixславы.

У сваiммiнулым народы заўжды шукаюць тую крыніцу, якая здольна ўмацоўваць духоўныя сiлы. Памяць патрэбна жывым, каб, гледзячы на велiч былога, будаваць заўтрашнi дзень» (1,

5-6).

Упэўнена крочыць па краiне юбiлейны год 65-годдзя ПерамогiССР над фашысцкай Германiяй. На старонках газет друкуецца, а па радыё перадаецца шмат матэрыялаў, прысвечаных гэтай знамянальнай падзеi. Iгалоўны герой у ix– простысалдат, той, хто прынёс нашай краiне доўгачаканую Перамогу. Вось iя хачу расказаць пра аднаго з ix– свайго дзядулю.

Мой дзед — ветэран Вялiкай Айчыннай вайны. Завуць яго Валянцiн

Мiкiтавiч Багдановiч.

Жыў ену вёсцы Бабінавiчы Лёзненскага раёна Вiцебскай вобласцi.

Меўвялiкую iдружную сям’ю: чатырох сыноў, столькiж нявестак iаж восем унукаў! Усе дзецiразам са сваiм сем’ямiжывуць побач, у роднай вёсцы.

Нарадзiўся мой дзед 16 красавiка 1925 года тут, у Бабiнавiчах. Бацька яго, БагдановiчМiкiта,быў вайсковым чалавекамiсям’і часта прыходзiлася пераязджаць з аднаго месца ўдругое. Напярэдаднiвайны сям’я Багдановiчаў жыла ў горадзе Алітуе Лiтоўскай ССР. У 1941 годзе дзядуля скончыўвосем класаў iадразу пасля выпускнога балю пачуў страшэнную вестку: пачалася вайна!

«Heзлiчoнымi матэрыяльнымiстратамі, палаючымi гарадамi і вёскамiнеймавернымiлюдскімiпакутамiмiльёнам абарваных чалавечых жыццяўувайшла ўнашу гiсторыю Вялiкая Айчынная вайна. Асаблiвацяжкiмбыў яе першы этап. ВойскiЧырвонай Армii,ведучы цяжкiяабарончыя бai, вымушаны былiадступаць паднацiскам працiўнiка, якiперавышаўколькасна iбыўбольш вопытным». (3, 97)

Бацька ў першы дзень вайны пайшоў на фронт, а маці разам з дзецьмі адправілі на ўсход, у горад Каканд Ферганскай вобласці Узбекскай ССР. Як старэйшы ў сям’і (а дзядулю Валянціну ішоўтады 16-ты год), ён разам з маціпачаў працаваць у якасці вучня на фабрыцы, дзе выраблялі валёнкі для байцоў, што змагаліся на фронце. Цэлымі суткамі прыходзілася не выходзіць з фабрыкі. Спалі па некалькі гадзін, тут жа, дзе-небудзь у кутку. Але кожны разумеў, што сваей працай ён дапамагае фронту, прыбліжае перамогу над ворагам.

У красавіку 1942 года дзядуля паступіў у тэхнікум вымяральных прылад горада Каканда.

У 1943 годзе дзядулю Валянціну споўнілася 18 гадоўiяго прызвалі на вайсковую службу ў горад Петрапаўласк Казахскай ССР. 3 лютага па кастрычнік 1943 года быў курсантам у 14-м артылерыйскім дывізіёне. Потым ваяваў на 4-м Украінскім фронце. У сакавіку 1944 года быў паранены, знаходзіўся ў шпіталі.

У чэрвені 1944 года пачалася самая буйная наступальная аперацыя «Баграціён»,

«3 мэтай вызвалення Беларусі савецкае камандаванне распрацавала аперацыю «Баграціён». Гэта была самая буйная наступальная аперацыя 1944 года. У выпадку яе правядзення была поўнасцю вызвалена Беларусь iўсходнія раёны Польшчы». (2, 154)

3 чэрвеня 1944 года гвардыі малодшы сяржант Багдановіч Валянцін Мікітавіч змагаўся на 1-м Беларускім фронце ў якасці артылерыйскага разведчыка 156-га артылерыйскага палка 77-й гвардзейскай Чарнігаўскай дывізіі. Вызваляў Варшаву, удзельнічаў у бітве за Берлін. А за фарсіраванне ракі Одэр быуў узнагароджаны медалём «За адвагу».

Мой дзядуля – вельмiсціплы чалавек. Пра свае ўзнагароды гаварыў вельмі стрымана, бо ён лічыў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны прычынай перамогі былі ўсеагульны патрыятызм людзей, ix гатоўнасць ахвяраваць многім дзеля абароны i вызвалення сваей Радзімы ад ворагаў. Наш народ, па словахдзеда, перамог таму, што ўсе змагаліся за сваю родную зямлю, за свае сем’і, за сваю Радзіму. Перамога – гэтаяшчэ iвынік савецкага воінскага майстэрства.

«Чырвоная Армія не толькі вызваліла народы СССР, але iвыратавала ад «карычневай чумы» краіны Еўропы, АзііiАфрыкі. Дзякуючы мужнасці байцоўiкамандзіраў, таленту савецкіх военачальнікаў, самаахвярнасці працаўнікоў тылу, дзеянням партызан iпадпольшчыкаў, сумеснымі намаганнямі з саюзнікамі былі спынены iразбіты нямецка — фашысцкія захопнікіiяпонскія мілітарысты» (1, 182)

Пасля заканчэння вайны дзядуля Валянцін служыў камандзірам аддзялення 156-га гвардзейскага артылерыйскага палка 77-й гвардзейскай дывізііў групе войск у Германіі. 3 лютага 1946 года па сакавік 1950 года працягваў службу ў Архангельскай ваеннай акрузе.Пасля дэмабілізацыі, у сакавіку 1950 года, вярнуўся ў родныя мясціны.

Працаваў загадчыкам клуба, фінансавым агентам Бабінавіцкага сельскага Савета. Быў старшынёй сельскага спажывецкага таварыства. На працягу 2-х гадоў узначальваў Бабінавіцкі сельскі Савет. А з 1965 па 1985 год загадваў нафтавай базай птушкафабрыкіімя К.С. Заслонава. 3 1985 года дзядуля Валянцін знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Дзе б нiпрацаваў мой дзядуля, усюды ён быў прынцыповым, чэсным, сумленным чалавекам. Вось якіміўспамінамі аб iмдзеліцца былы старшыня Бабінавіцкага сельскага Савета Мікалай Сямёнавіч Кудраўцаў:

«Усё жыццё Валянціна Мікітавіча прайшло на мaixвачах. Шмат гадоўмы працавалі разам з iм. Гэта чалавек, які мае актыўную жыццёвую пазіцыю, не церпіць несправядлівасціiздрады. Валянцін Мікітавіч – ветэранВялкай Айчыннай вайны, ветэран працы, клапатлівы бацька iдзед, добры сем’янін. Ён ніколі не заставаўся ў баку ад праблем вёскі, сваей Радзімы».

Iяк бы ў падцвярджэнне гэтых слоў сярод шматлікіх дакументаў, якія так беражліва захоўвау мой дзед, я знайшоў квіток аб тым, што ў снежні 1988 года, будучы ўжо пенсіянерам, ён накіраваў у фонд дапамогі Арменііў сувязі з землятрусам грашовыя сродкі. Калі мне на вочы трапіў гэты маленькі аркуш паперы, то мае сэрца праз край напоўнілася пачуццем вялікага гонару за свайго дзеда.

Не толькіў роднай вёсцы Бабінавічы, але iжыхары суседніх вёсак, любяць iпаважаюць гэтага справядлівага iпрынцыповага чалавека. Яго фотаздымак займае пачэснае месца ў экспазіцыі «Нашы землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны», размешчанай у музеі баявой славы Бабінавіцкай сярэдняй школы, а чырвонаармейская кніжка часоў Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца ў ваенна-гістарычным музеі г.п.Лёзна.

У нашай Бабінавіцкай сярэдняй школе склаліся добрыя традыцыі: першакласнікі пачынаюць знаёмства са школай з музея баявой славы, сюды прыходзяць выпускнікіў дзень апошняга школьнага званка, тут прымаюць вучняў у піянеры iчлены БРСМ, праводзяцца пазакласныя мерапрыемствы, сустрэчы з ветэрнанамі Вялікай Айчыннай вайны, урокі мужнасці. Настаўнікам школы зусім неабыякава, каго выберуць сабе ў гepoi вучні. Яны хочуць бачыць сваю змену смелай, надзейнай, гатовай да працы iабароны сваей Айчыны. Частым госцем на нашых школьных мерапрыемствах быў мой дзядуля –Валянцін Мікітавіч Багдановіч.

Кіраўнік музея баявой славы Дзіна Анатольеўна Багдановіч прысвяціла ўciмветэранам, iў першую чаргу, канешне, дзядулю Валянціну, свой верш:

Усё далей раскаты той вайны,

І год ад году меней ветэранаў.

Радзімы маёй верныя сыны –

І сёння ноччу ныюць вашы раны.

Здаецца, вам сніцца жорсткібой,

І зноў ідзеце вы ў атаку за Айчыну,

Каб сёння мірна жылі мы з табою,

Пасля сябе каб добры след пакінуць.

Здароўя зычым вам і доўгіх год,

Хай старасць ваша будзе ў пашане!

А подзвіг не забудзе наш народ

І праз вякі дабром ён вас памяне.

Iяшчэ — у мяне ёсць адно запаветнае жаданне:

Я хачу, каб сонца ззяла

Над зямлёй ярчэй,

Каб зязюля кукавала,

Цешыла людзей,

Каб вясной рунела поле

Iцвілі сады…

Каб ніколі больш, ніколі

Не было вайны!

Спіс літаратуры:

1. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэбны дапаможнік для 11 класа пад. рэд. А.А.Кавалені, М.С.Сташкевіча.

2. Сусветная гісторыя навейшага часу, вучэбны дапаможнік для 9 класа пад. рэд. Прафесара Г.А.Космача.

3. Памяць: гіст. – дакум. Хроніка Лёзненскага раёна, 1992 г.

4. М.М. Казлов, Ю.А.Барабаш, П.А. Жилин. Кратко военно-политический очерк.- М .; Советская Энциклопедия, 1985г.

5. М.Н. Зуев. Великая Отечественная война 1941 – 1945 гг. – ОНІКС 21 век: Отечественная история, 2005г.

6. А.С. Орлов, В.А. Георгиев, Н.Г. Георгиева. СССР в годы Великой Отечественной войны (1941 – 1945 гг.). – М., Проспект: История России, 2005 г.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.